Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 красавіка 2020, 09:01

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю па аб'яднанні намаганняў у барацьбе з каранавірусам

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю па глабальнай салідарнасці ў барацьбе з каранавірусным захворваннем, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу старшыні Генасамблеі.

Дакумент быў прыняты кансэнсусам без галасавання. У рэзалюцыі краіны ААН заклікалі актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва для стрымлівання пандэміі, змякчэння яе наступстваў і перамогі над ёй, у тым ліку шляхам абмену інфармацыяй, навуковымі ведамі і перадавым вопытам, а таксама на аснове прымянення кіруючых прынцыпаў, рэкамендаваных СААЗ.

Рэзалюцыя таксама падкрэслівае цэнтральную ролю ААН у пераадоленні крызісу і заклікае генеральнага сакратара арганізацыі мабілізаваць скаардынаваныя намаганні ўсіх краін. Пры гэтым дакумент не закранае змякчэнне санкцый або прыпыненне ваенных канфліктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі