Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 сакавіка 2020, 11:47

Фондавыя рынкі і сусветныя цэны на нафту дэманструюць значны рост

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветныя цэны на нафту дэманструюць рост на фоне навін аб дасягненні Белым домам і Сенатам ЗША пагаднення па пакеце мер на $2 трлн для стымулявання эканомікі ва ўмовах пандэміі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт лонданскай біржы ICE.

Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года з пачатку таргоў на лонданскай біржы ICE падняўся на 2,8 працэнта, да $27,95 за бараль.

Майскія ф'ючарсы на нафту WTI прыбавілі 3,8 працэнта, цана дасягнула $24,9 за бараль.

Як паведамляе Bloomberg, значны рост дэманструюць і сусветныя фондавыя рынкі. Індэкс Dow Jones на фондавым рынку ЗША падскочыў на 11,4 працэнта, што стала самым значным ростам з 1933 года. Японскі індэкс Topix вырас на 6,9 працэнта, японскі Nikkei 225 - на 5,3 працэнта, паўднёвакарэйскі індэкс Kospi прыбавіў 5,7 працэнта, ганконгскі індэкс Hang Seng вырас на 3 працэнты, Shanghai Composite прыбавіў 2,3 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі