Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Эвакуіраваныя святыні Нотр-Дам-дэ-Пары перададуць у Луўр

У свеце 16.04.2019 | 12:54
Фота BFM
Фота BFM

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частка твораў мастацтва з сабора Нотр-Дам-дэ-Пары перанесена ў парыжскую мэрыю, паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Сярод святынь сабора, што ўдалося эвакуіраваць, - цярновы вянец, туніка святога Людовіка і некалькі чаш. Выратаваныя каштоўнасці знаходзяцца ў бяспечным месцы. Сёння або заўтра яны будуць перададзены на захаванне ў Луўр.

Урон ад пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці яшчэ трэба будзе ацаніць. Прадстаўнік сабора Андрэ Фінот заявіў, што на гэты момант пакуль вельмі рана даваць справаздачу аб пашкоджаннях. На яго думку, на гэта могуць спатрэбіцца гады.

Тым часам у Францыі пачаўся збор сродкаў на рэканструкцыю Нотр-Дам-дэ-Пары. Аб жаданні ахвяраваць значную суму на аднаўленне храма заявілі некалькі заможных сем'яў Францыі.

Мэр парыжа Ан Ідальга прапанавала правесці міжнародную донарскую канферэнцыю для цэнтралізаванага збору ахвяраванняў на аднаўленне сабора.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.