Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Еўракамісія прадставіла ахоўныя меры ў сувязі з увядзеннем ЗША пошлін на металы

У свеце 18.07.2018 | 16:10

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз прадставіў часовыя ахоўныя меры ў сувязі з увядзеннем ЗША пошлін на металы. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на афіцыйную заяву Еўракамісіі.

Гэтыя меры закрануць імпарт асобных відаў металапрадукцыі. Такім чынам ЕС разлічвае вырашыць праблему ўцечкі сталі з іншых краін на еўрапейскі рынак з-за нядаўна ўведзеных тарыфаў ЗША.

У заяве Еўракамісіі падкрэсліваецца, што на традыцыйны імпарт металапрадукцыі гэта не паўплывае. Часовыя меры будуць дзейнічаць адносна 23 груп тавараў са сталі і будуць прыняты ў выглядзе тарыфных квот. Па кожнай з 23 катэгорый пошліны ў памеры 25 працэнтаў будуць спаганяцца толькі пасля таго, як імпарт перасягне сярэдні паказчык за апошнія тры гады.

Новыя правілы будуць прымяняцца да ўсіх дзяржаў, за выключэннем некаторых краін, якія сталі на шлях развіцця, з абмежаваным экспартам у ЕС. "Улічваючы цесныя эканамічныя сувязі паміж ЕС і краінамі Еўрапейскай эканамічнай зоны (Нарвегія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн), яны таксама былі вызвалены ад гэтых мер. Гэтыя выключэнні сумяшчальныя як з двухбаковымі, так і са шматбаковымі абавязацельствамі ЕС у рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА)", - адзначаецца ў заяве.

Паведамляецца, што ахоўныя меры ўступяць у сілу 19 ліпеня.

Урад Злучаных Штатаў з 1 чэрвеня ўвёў пошліны на імпартуемую з краін ЕС, Канады і Мексікі стальную і алюмініевую прадукцыю ў памеры 25 працэнтаў і 10 працэнтаў адпаведна. У адказ Еўрасаюз ініцыіраваў разбор у СГА і з 22 чэрвеня ўвёў пошліны ў памеры 25 працэнтаў на некаторыя віды амерыканскай металургічнай, сельскагаспадарчай і машынабудаўнічай прадукцыі, сумарны аб'ём экспарту якой складае 2,8 млрд еўра ў год.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.