Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 студзеня 2022, 14:41

Эксперт: Клайпеду чакае складаны год з-за страты транзіту беларускіх угнаенняў і абвастрэння адносін з КНР

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі, якія працуюць у Клайпедскім порце Літвы, чакаюць складанага года з-за маючага адбыцца спынення транзіту беларускіх угнаенняў, абвастрэння адносін з Кітаем і павышэння арэнднай платы. Аб гэтым паведамляе BaltNews са спасылкай на прэзідэнта Літоўскай асацыяцыі стывідорных кампаній (LJKKA) Вайдотаса Шылейку.

Адзначаецца, што ў выпадку спынення транспарціроўкі падсанкцыйнай прадукцыі "Беларуськалія" ў лютым гэтага года аб'ёмы перавалкі Клайпедскага порта знізяцца на 30-40 працэнтаў. Акрамя таго, на перавалку негатыўна паўплывае напружанасць у літоўска-кітайскіх адносінах.

"Мы не можам сказаць, што аптымістычна настроены адносна перавалкі. Кітайскія грузы займаюць значную частку ў структуры нашай работы. Экспарт няўхільна і імкліва зніжаецца. Сітуацыя нядобрая. Спатрэбіцца час, каб пераарыентаваць наш бізнес", - заявіў Вайдотас Шылейка ў інтэрв'ю LRT.

Акрамя таго, стывідорныя кампаніі занепакоены павышэннем арэнднай платы ў порце па ініцыятыве Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы. Яны адзначаюць, што Клайпедскаму порту ўсё складаней канкурыраваць з іншымі гаванямі ў Прыбалтыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі