Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 студзеня 2020, 12:39

Больш за 40 чалавек пацярпелі ад скідвання авіяпаліва пад Лос-Анджэлесам

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 44 чалавекі, у тым ліку 20 дзяцей, пацярпелі з-за скідвання авіяпаліва экіпажам пасажырскага самалёта авіякампаніі Delta Air Lines над мястэчкам Кадахі пад Лос-Анджэлесам (штат Каліфорнія), паведамляе ТАСС са спасылкай на пажарную службу акругі Лос-Анджэлес.

Удакладняецца, што паліва трапіла на тэрыторыю чатырох пачатковых школ. Паводле даных СМІ, рэальная лічба пацярпелых - 56 чалавек. Усе яны адмовіліся ад шпіталізацыі і адпушчаны дадому пасля аказання першай медыцынскай дапамогі. Эвакуацыя людзей з зоны надзвычайнага здарэння не спатрэбілася.

Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне (ФАУ) ЗША праводзіць расследаванне абставін інцыдэнту, які здарыўся ў час выканання рэйса Лос-Анджэлес - Шанхай авіякампаніяй Delta Air Lines. Экіпаж самалёта падаў сігнал трывогі пасля вылету з аэрапорта Лос-Анджэлеса, самалёт вярнуўся ў пункт вылету і прызямліўся без здарэнняў.

"Існуюць асаблівыя правілы скідвання паліва з самалётаў, якія ляцяць з любога буйнога аэрапорта ЗША. Гэтыя правілы прадпісваюць скідваць паліва над загадзя адведзенымі ненаселенымі зонамі, звычайна на вялікай вышыні, каб паліва распылілася да судакранання з зямлёй", - растлумачыла ФАУ.

Delta растлумачыла дзеянні экіпажа надзвычайнай сітуацыяй, якая патрабавала пазбавіцца ад паліва для зніжэння масы самалёта перад пасадкай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі