Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лютага 2021, 16:41

Беспрацоўе ў Швейцарыі за год вырасла больш як на 40 працэнтаў

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беспрацоўе ў Швейцарыі вырасла са студзеня 2020 па студзень 2021-га больш як на 40 працэнтаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзяржаўны сакратарыят эканомікі краіны.

Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце ўрада Швейцарыі, на канец студзеня 2021 года ў рэгіянальных бюро па працаўладкаванні былі зарэгістраваны 169 753 чалавекі, якія не маюць работы, што на 6 028 больш, чым у снежні мінулага года, і на 48 738 больш (рост на 40,3 працэнта) у параўнанні са студзенем 2020 года.

На гэты момант узровень беспрацоўя ў Швейцарыі складае 3,7 працэнта. Як адзначае ў сувязі з гэтым швейцарскае грамадскае тэлебачанне, такога ўзроўню беспрацоўя на рынку працы не было з красавіка 2010 года.

Ва ўзроставай групе 15-24 гадоў у бюро па працаўладкаванні зарэгістравана 17 766 асоб, якія не маюць работы, што на 41 працэнт больш, чым у студзені мінулага года, адзначылі ў сакратарыяце. Сярод тых, каму ад 50 да 64 гадоў, работу не маюць 47 515 чалавек (рост за год на 39,1 працэнта).

Швейцарыя перажывае з канца чэрвеня 2020 года другую хвалю пандэміі. Пасля пікавых значэнняў 4 і 5 лістапада, калі за адзін дзень фіксавалася больш за 10 тыс. заражэнняў, узровень захваральнасці паступова зніжаецца і цяпер знаходзіцца на ўзроўні кастрычніка. Па стане на 8 лютага ў краіне было зарэгістравана 531 873 выпадкі інфіцыравання каранавірусам, памерлі 9 613 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі