Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 мая 2021, 09:40

Башар Асад атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Сірыі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Сірыі Башар Асад атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў краіне 26 мая, паведамляе сірыйскае інфармагенцтва SANA.

Згодна з вынікамі галасавання, Башар Асад атрымаў абсалютную большасць галасоў - 95,1 працэнта. Два іншыя кандыдаты - былы дэпутат парламента Абдала Салюм Абдала і кіраўнік Камітэта нацыянальнага дзеяння Махмуд Ахмед Мураі - атрымалі адпаведна 1,5 працэнта і 3,3 працэнта галасоў.

Выбары прайшлі пры высокай яўцы: у галасаванні прынялі ўдзел 78,64 працэнта выбаршчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі