Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2020, 10:31

ААЭ пацвердзілі першы выпадак захворвання на каранавірус

29 студзеня, Абу-Дабі /БЕЛТА - WAM/. Першы выпадак захворвання на новы тып каранавіруса зарэгістраваны ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе Міністэрства аховы здароўя і прафілактыкі захворванняў ААЭ.

"Першы выпадак захворвання на каранавірус зарэгістраваны ў ААЭ ў аднаго з членаў сям'і, што прыбыла з кітайскага горада Ухань. Стан здароўя інфіцыраванага стабільны, ён знаходзіцца пад медыцынскім наглядам. Прыняты ўсе неабходныя засцерагальныя меры ў адпаведнасці з рэкамендацыямі СААЗ", - гаворыцца ў паведамленні.

Новы тып каранавіруса выяўлены амаль ва ўсіх рэгіёнах Кітая, а таксама ў ЗША, Канадзе, Францыі, Аўстраліі, Японіі, Сінгапуры, Рэспубліцы Карэя, Малайзіі, В'етнаме і Тайландзе. Паводле апошніх даных, колькасць хворых у Кітаі перасягнула 5,9 тыс. чалавек, зафіксавана 132 смяротныя зыходы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі