"Атмасфера XVIII стагоддзя!" Як у Мінску развіваюцца брэндавыя мерапрыемствы
У прэс-цэнтры БЕЛТА прайшла прэс-канферэнцыя на тэму "Рэгіянальныя фестывалі і брэндавыя культурныя мерапрыемствы: захаванне і папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры". Як у Мінску развіваюцца брэндавыя мерапрыемствы? Чаму ў 2025 годзе вялікая колькасць беларусаў ідзе ў Лошыцкі парк? І што плануюць арганізаваць у 2026-м? Аб гэтым і не толькі БЕЛТА расказала намеснік дырэктара ДУ "Мінскканцэрт" Вольга Цыбульская.