Візіты іншаземцаў, якія прыязджаюць у Беларусь, скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам, з Літвы і Польшчы, садзейнічаюць развіццю міжасобасных кантактаў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, дзе таксама абмяркоўвалася тэма бязвізу.