Размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла была працяглай і змястоўнай, сканцэнтраванай на дзвюх асноўных тэмах - светапоглядзе на праблемы выжывання чалавечай цывілізацыі і месцы Беларусі ў архітэктуры сучаснай Еўропы. Аб гэтым расказаў журналістам па выніках сустрэчы прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы.