У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася арт-інтэрвенцыя "Ірына Рамбальская (IRRA). У дарослым інтэр'еры".
Гэта першая мастацкая інтэрвенцыя ў музеі народнага паэта. Не хуліганства або выклік, а яшчэ адзін спосаб удыхнуць жыццё ў манументальнае і вечнае і даказаць, што легенды не паміраюць. На экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 работ, выкананых у розных тэхніках і ў розны час.