"Пасля гісторыі хваробы пачынаецца гісторыя перамог", - такі дэвіз гэтага штогадовага мерапрыемства гаворыць сам за сябе. 19-22 мая чацвёрты раз пройдзе Нацыянальны этап Сусветных гульняў пераможцаў у Беларусі. Больш за 40 дзяцей, якія перамаглі рак, пакажуць свае сілы ў пяці відах спорту (бег, плаванне, настольны тэніс, футбол і шахматы). Некалі ўсе яны атрымалі галоўную перамогу - над хваробай.