Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2021, 09:54

Знакамітая гімнастка Нэлі Кім падтрымала зварот спартыўнай грамадскасці Беларусі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяціразовая алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы, пяціразовая чэмпіёнка свету, кіраўнік жаночага тэхнічнага камітэта Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Нэлі Кім падтрымала адкрыты зварот спартсменаў да сусветнай і беларускай грамадскасці. Такая інфармацыя апублікавана на сайце НАК Беларусі.

"Падтрымліваю зварот спартыўнай грамадскасці Беларусі да міжнароднага алімпійскага руху, у якім дэкларуецца права кожнага спартсмена і трэнера ўдзельнічаць у міжнародных спартыўных спаборніцтвах пад сцягам сваёй краіны. Місія кожнага спартсмена адзначана ў Алімпійскай хартыі. Гэта - права прадэманстраваць на стадыёнах сваёй краіны і ўсяго свету сілу, спрытнасць, майстэрства ў сумленнай спартыўнай барацьбе", - адзначыла знакамітая гімнастка.

Яна падкрэсліла, што спартсменамі ў спаборніцтвах кіруе жаданне канкурыраваць. Яны гэта робяць не для таго, каб паказаць свае палітычныя погляды, перавагу адной ідэалогіі над іншай або прыхільнасць да якога-небудзь палітычнага руху.

"Заклікаю кіраўніцтва сусветнага спорту і алімпійскага руху прадаўжаць падтрымліваць асноўныя прынцыпы спартыўнай барацьбы, закладзеныя яшчэ заснавальнікам алімпійскага руху баронам П'ерам дэ Кубертэнам. Давайце пакінем палітыку палітыкам, а арэны прадаставім спартсменам і гледачам!" - сказала Нэлі Кім.

У канцы лістапада 2020 года дадзены старт падпісанню адкрытага звароту вядомых беларускіх атлетаў, чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, сусветных, еўрапейскіх і нацыянальных першынстваў да міжнароднай і беларускай грамадскасці. На сайце athletes.by зарэгістраваны 5341 подпіс пад зваротам беларускай спартыўнай грамадскасці.

Сярод тых, хто падтрымаў зварот, - вядомыя спартсмены, чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў: Аляксей Абалмасаў (веславанне на байдарках і каноэ), Мікалай Алёхін (фехтаванне), Андрэй Барбашынскі (гандбол), Аляксандр і Андрэй Багдановічы (веславанне на байдарках і каноэ), Сяргей Булыгін (біятлон), Дзмітрый Даўгалёнак (веславанне на байдарках і каноэ), Кацярына Карстэн (веславанне акадэмічнае), Дзяніс Гаража (веславанне на байдарках і каноэ), Антон Кушнір (фрыстайл), Ігар Макараў (дзюдо), Аляксандр Масяйкоў (веславанне на байдарках і каноэ), Аляксандр Мядзведзь (барацьба вольная), Сяргей Мартынаў (стральба кулявая), Ксенія Санковіч (мастацкая гімнастыка), Яніна Правалінская-Карольчык (лёгкая атлетыка; штурханне ядра), Алена Хлопцава (веславанне акадэмічнае), Наталля Цылінская (веласпорт), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка), Валерый Шарый (цяжкая атлетыка), Ігар Лапшын (лёгкая атлетыка).

Таксама зварот падпісалі знакамітыя атлеты, якія вядуць падрыхтоўку да маючых адбыцца Гульняў у Токіа: Кацярына Галкіна (мастацкая гімнастыка), Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце), Аліна Гарнасько (мастацкая гімнастыка), Яўген Каралёк (веласпорт), Ірына Курачкіна (барацьба вольная), Марына Літвінчук (веславанне на байдарках і каноэ), Васіліса Марзалюк (барацьба жаночая), Марыя Махарынская (скачкі на батуце), Настасся Пракапенка (сучаснае пяцібор'е), Алег Рабцаў (скачкі на батуце), Настасся Салас (мастацкая гімнастыка), Арына Сабаленка (тэніс), Ганна Церах (веласпорт), Іван Ціхан (лёгкая атлетыка), Дзмітрый Траццякоў (веславанне на байдарках і каноэ), Алі Шабанаў (вольная барацьба), Ібрагім Саідаў (вольная барацьба), Аляксандр Грабавік (грэка-рымская барацьба).

Вядомыя трэнеры, сярод якіх Вольга Уласава (скачкі на батуце), Алена Зубрылава (біятлон), Віктар Камоцкі (лыжныя гонкі), Спартак Мірановіч (гандбол), Ірына Ляпарская (мастацкая гімнастыка), Анатоль Варывончык (хакей з шайбай), таксама падтрымалі зварот.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі