Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 студзеня 2021, 10:04

Жаночая зборная Беларусі заняла пятае месца ў эстафеце на этапе КС па біятлоне

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі заняла пятае месца ў жаночай эстафеце на этапе Кубка свету ў Антхольцы (Італія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія біятланісткі Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекова, Алена Кручынкіна і Ганна Сола ўступілі пераможцам 46,5 сек, прайшоўшы без штрафных кругоў, але затраціўшы 14 дадатковых патронаў, каб закрыць усе мішэні на стрэльбішчы.

Першае месца занялі прадстаўніцы Расіі, якія пераадолелі дыстанцыю за 1 гадз 07 мін 32,4 сек. Яўгенія Паўлава, Таццяна Акімава, Святлана Міронава і Ульяна Кайшава абышліся без штрафных кругоў, затраціўшы дзевяць дадатковых патронаў.

На другой пазіцыі спартсменкі з каманды Германіі. Ванэса Хінц, Яніна Хетых, Дэніза Херман і Францыска Пройс адсталі ад расіянак на 11 сек. Прайшоўшы без штрафных кругоў, немкі затрацілі шэсць дадатковых патронаў на стрэльбішчы. Трэцяе месца ў страляючых лыжніц Францыі. Анаіс Бескон, Анаіс Шэвалье-Бушэ, Жусцін Брэза-Бушэ, Жулі Сімон адсталі ад расіянак на 21,2 сек, прайшоўшы адзін штрафны круг і затраціўшы дзевяць дадатковых патронаў.

Завершыць праграму этапу Кубка свету ў Антхольцы гонка на 15 км з масавым стартам у мужчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі