Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2019, 09:35

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве (U-21) згуляла ўнічыю з Англіяй на ЧЕ ў Валенсіі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая маладзёжная зборная Беларусі па хакеі на траве (U-21) згуляла ўнічыю з Англіяй - 2:2 у мацнейшым дывізіёне чэмпінату Еўропы ў Іспаніі (Валенсія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перамога ў гэтым матчы дазваляла падапечным Паўла Габрынеўскага разлічваць на выхад у паўфінал. Аднак англічанкі да канца трэцяга перыяду вялі - 2:0. Беларускі на заключным адрэзку гульні змаглі зраўнаваць лік - 2:2. Аўтарамі галоў сталі Карына Мігунова і Дзіяна Бацюкова. Перад фінальнай сірэнай беларуская каманда мела шанц выйсці наперад, але не змагла рэалізаваць выгадны момант, не трапіўшы ў пустыя вароты.

Па выніках выступленняў у групе В зборная Беларусі пацярпела адно паражэнне ад Германіі (1:4) і двойчы згуляла ўнічыю з Бельгіяй (1:1) і Англіяй (2:2).

На думку старшыні Беларускай федэрацыі хакея на траве Аляксандра Екіменкі, у топ-дывізіёне перспектыўная моладзь паказала добры вынік. "Пакаленне, якое сабрана ў гэтай маладзёжнай зборнай, вельмі таленавітае. Вядома, нам складана канкурыраваць з такімі грандамі, з якімі мы апынуліся ў адной групе, але дзяўчат нельга папракнуць у адсутнасці жадання змагацца. Яны правялі матчы высокага ўзроўню, прайграўшы ўсяго аднойчы. Упэўнены, у будучым ім па сілах вырашыць задачы для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях", - расказаў старшыня БФХТ.

Зборная Беларусі па хакеі на траве прадоўжыць выступленне на турніры ў Валенсіі ў барацьбе за сёмае месца з камандамі Ірландыі і Францыі. У паўфінале кантынетальнага форуму згуляюць зборныя Нідэрландаў і Іспаніі з групы А, а таксама Германіі і Бельгіі з групы В.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі