Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Выбаргу стартаваў міжнародны турнір па індорхакеі "Кубак Садружнасці" з удзелам нацыянальных і клубных беларускіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
За перамогу ў мужчынскім і жаночым заліках змагаюцца па пяць каманд, на першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у фармаце кругавога турніру. Нашу краіну ў Выбаргу прадстаўляюць мужчынская і жаночая нацыянальныя і маладзёжныя зборныя, а таксама дзве каманды хакейнага клуба "Мінск". Праграму Кубка адкрылі матчы зборных Беларусі супраць сталічнага клуба, перамогі ў абедзвюх гульнях атрымалі прадстаўнікі галоўнага нацыянальнага складу (4:3 - мужчыны, 10:1 - жанчыны).
Акрамя таго, у пятніцу наша жаночая маладзёжка згуляла ўнічыю з расійскімі аднагодкамі (4:4), а мужчынская зборная Беларусі U21 абыграла другую каманду Расіі (3:2). Паядынкі папярэдняга раўнда пройдуць 21 і 22 лістапада; паўфіналы, матчы за бронзавыя медалі і фіналы адбудуцца ў нядзелю.
На мінулым тыдні мужчынская каманда ХК "Мінск" заняла першае месца на дамашнім міжнародным турніры па індорхакеі на прызы газеты "Вечерний Минск", перамогу ў заліку дзяўчат атрымала зборная Расіі.-0-