Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 снежня 2021, 12:53

Зборная Беларусі завяршае год на 94-м месцы рэйтынгу ФІФА

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі завяршае 2021 год на 94-м месцы рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з мінулым рэйтынг-лістом каманда Георгія Кандрацьева паднялася на адну пазіцыю, маючы ў сваім актыве 1233,43 ачка. У 2021 годзе беларускія футбалісты правялі 11 матчаў, атрымаўшы ўсяго дзве перамогі, пры адной нічыёй і васьмі паражэннях, розніца мячоў - 10-27. Мінулы, 2020, год зборная Беларусі завяршыла на 88-м месцы сусветнага рэйтынгу.

З прадстаўнікоў былога СССР вышэй за ўсіх знаходзіцца зборная Украіны, у якой 25-я пазіцыя. Вышэй за беларусаў таксама Расія (34-е месца), Узбекістан (84), Грузія (85) і Арменія (92). Ніжэй за беларускую зборную Кыргызстан (96), Эстонія (107), Таджыкістан (116), Казахстан (119), Азербайджан (120), Туркменістан (133), Латвія (134), Літва (136), Малдова (181).

Топ-10 снежаньскага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1828,45 ачка;

2. Бразілія - 1826,35;

3. Францыя - 1786,15;

4. Англія - 1755,52;

5. Аргенціна - 1750,51;

6. Італія - 1740,77;

7. Іспанія - 1704,75;

8. Партугалія - 1660,25;

9. Данія - 1654,54;

10. Нідэрланды - 1653,73.

Наступны рэйтынг ФІФА плануе абнародаваць 10 лютага 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі