Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2019, 19:19

Зборная Беларусі займае 82-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 82-е месца ў апублікаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). У параўнанні з папярэднім спісам, які быў абнародаваны роўна два месяцы таму, каманда апусцілася на адну пазіцыю, цяпер у яе 1286 ачкоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія футбалісты за мінулы час пацярпелі два дамашнія паражэнні ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы: ад Германіі - 0:2 і Паўночнай Ірландыі - 0:1. Пасля гэтага галоўны трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка пакінуў сваю пасаду. Сапернікі беларусаў па кваліфікацыі Еўра-2020 займаюць такія пазіцыі: 11 - Германія (1582), 14 - Нідэрланды (1569), 28 - Паўночная Ірландыя (1496), 99 - Эстонія (1228). Наступны адборачны паядынак кантынентальнага першынства зборная Беларусі правядзе 6 верасня ў Таліне супраць эстонцаў.

Топ-10 чэрвеньскага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1746 балаў,

2. Францыя - 1718,

3. Бразілія - 1681,

4. Англія - 1652,

5. Партугалія - 1631,

6. Харватыя - 1625,

7. Іспанія - 1617,

8. Уругвай - 1615,

9. Швейцарыя - 1605,

10. Данія - 1589.

З краін былога Савецкага Саюза вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 24-е месца, Расія займае 43-ю пазіцыю.

Наступны рэйтынг ФІФА будзе абнародаваны 25 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі