Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лістапада 2019, 16:19

Зборная Беларусі па пляжным футболе перад ЧС правядзе два спарынгі ў Бразіліі

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе перад дэбютам на чэмпіянаце свету правядзе два кантрольныя матчы ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусы прыбылі ўжо ў Бразілію, на 15 лістапада ў іх намечаны спарынг з камандай Японіі, а 17 лістапада адбудзецца сустрэча з дзеючым чэмпіёнам планеты зборнай Бразіліі. Перад вылетам за акіян беларуская каманда правяла ў Партугаліі два таварыскія паядынкі з нацыянальнай зборнай гэтай краіны. Першая сустрэча завяршылася перамогай партугальцаў у серыі пасляматчавых пенальці - 4:3 (асноўны час - 5:5), а ў паўторнай беларусы выйгралі з лікам 8:4.

Галоўны трэнер беларускай дружыны іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада ўключыў у склад 14 футбалістаў:

варатары - Валерый Макарэвіч, Канстанцін Магалецкі;

палявыя ігракі - Вадзім Бакач, Ігар Брыштэль, Юрый Пятроўскі, Ілья Савіч, Мікіта Чайкоўскі, Алег Гапон, Іван Мірановіч, Анатоль Рабко, Іван Канстанцінаў, Дзяніс Самсонаў.

У рэзерве знаходзяцца Уладзімір Усціновіч і Арцемій Дрозд.

Пасля двух таварыскіх матчаў у Рыа беларуская каманда 18 лістапада адправіцца ў парагвайскі Асуньсьён, дзе 21 лістапада стартуе чэмпіянат свету. Беларускія "пляжнікі", якія ўпершыню прабіліся ў лік удзельнікаў фінальнай стадыі планетарнага форуму, на папярэднім этапе згуляюць у групе С супраць зборных ААЭ (22 лістапада), Сенегала (24 лістапада) і Расіі (26 лістапада).

Склады астатніх папярэдніх груп сусветнага першынства:

А - Парагвай, Японія, Швейцарыя, ЗША.

В - Італія, Мексіка, Уругвай, Таіці.

D - Бразілія, Партугалія, Нігерыя, Аман.

Пасля завяршэння групавога этапу ў чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў. Фінішуе чэмпіянат свету 1 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі