Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2021, 10:17

Вызначыліся ўладальнікі першых камплектаў узнагарод чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся ўладальнікі першых камплектаў узнагарод адкрытага чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным забегу на 10 000 м у мужчын перамогу святкаваў сталічны спартсмен Сяргей Краўчэня, які пераадолеў дыстанцыю за 29 мін 38,86 сек. Серабро заваяваў бягун з Гомельскай вобласці Уладзіслаў Прамаў - 29 мін 42,44 сек. Бронза на рахунку Сцяпана Рагаўцова, які прадстаўляе Магілёўскую і Гродзенскую вобласці, - 30 мін 51,40 сек.

У аналагічным відзе праграмы ў жанчын золата выйграла Людміла Ляховіч з Гродзенскай вобласці - 34 мін 52,76 сек. Другое месца заняла прадстаўніца Брэсцкай вобласці Карына Радзеюк - 35 мін 6,90 сек. Мінчанка Яна Воранава выйграла бронзу з паказчыкам 38 мін 49,69 сек.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы прадоўжыцца да 26 чэрвеня. Удзельнікі турніру, акрамя ўзнагарод і прызавых, будуць змагацца за пуцёўкі на Гульні ў Токіа, кваліфікацыя на якія заканчваецца 29 чэрвеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі