Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2020, 09:22

Вызначаны першыя пераможцы лёгкаатлетычнага турніру ў Мінску

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны пераможцы першага дня турніру па лёгкай атлетыцы, які стартаваў 25 чэрвеня на сталічным стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў бегу на 1500 м паднялася Вольга Немагай, якая пераадолела дыстанцыю за 4 хв 18,92 сек. У мужчын у гэтай дысцыпліне атрымаў перамогу Сяргей Платонаў (3 хв 45,07 сек).

У штурханні ядра перамогу заваявала Алена Пасечнік, якая адправіла снарад на 18,05 м. У мужчын лепшым стаў Алег Тамашэвіч - 19,80 м. У бегу на 400 м хутчэй за ўсіх была Кацярына Харашкевіч (54,57 сек) і Аляксандр Васілеўскі (47,19 сек).

У скачку ў даўжыню ўпэўнена перамагла Настасся Мірончык-Іванова, якая зафіксавала рэзультат 6,47 м. У мужчын у гэтым відзе праграмы вікторыю святкаваў Арцём Гурын - 7,96 м. У скачку ў вышыню перамогі на свой рахунак запісалі Марыя Жодзік (1,86 м) і Андрэй Чурыла (2,22 м).

Віталь Парахонька фінішаваў першым на дыстанцыі 110 м з бар'ерамі за 13,53 сек. Эльвіра Герман даказала сваё лідарства, пераадолеўшы 100 м з бар'ерамі за 12,73 сек. У бегу на 100 м першай стала Яніна Луцэнка (12,05 сек). Станіслаў Дарагакупец паказаў лепшы час у аналагічнай дысцыпліне сярод хлопцаў - 10,49 сек.

Алена Собалева кінула молат на 68,44 м, заняўшы першае месца. У мужчын лепшым стаў Мікалай Башан - 74,68 м.

Пераможцамі эстафеты 4х100 м стала юніёрская каманда ў складзе Мікіты Міхейкі, Кірыла Старавойтава, Сцяпана Чышанкова і Антона Пушкарова. Чацвёрка, якая прадстаўляе Мінск, фінішавала з рэзультатам 42,74 сек. У дзяўчат на гэтай дыстанцыі перамагла таксама сталічная каманда, прадстаўленая Ганнай Лаўровай, Астэрыяй Лімай, Вікторыяй Харавіцкай, Карынай Несцеравай, з рэзультатам 48,24 сек.

Спаборніцтвы сталі першым буйным лёгкаатлетычным турнірам з пачатку пандэміі каранавіруса. У праграме - бегавыя дысцыпліны, кіданне молата, дыска, кап'я, штурханне ядра, скачок у даўжыню і вышыню, з шастом, трайны скачок. Удзел у лёгкаатлетычным турніры прымаюць многія лідары беларускай зборнай у розных узроставых катэгорыях.

Завершацца спаборніцтвы сёння.

БФЛА праводзіла спаборніцтвы ў рэжыме анлайн у штурханні ядра (30 красавіка), у трайным скачку (19 мая), у кіданні кап'я (12 чэрвеня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі