Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2020, 16:43

Выканкам Еўрапейскага саюза гімнастыкі абнародаваў новыя тэрміны ЧЕ

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчы камітэт Еўрапейскага саюза гімнастыкі (UEG) абнародаваў новыя тэрміны чэмпіянатаў Еўропы па курыруемых ім відах спорту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай гімнастыцы сярод жанчын, які павінен быў прайсці з 30 красавіка па 3 мая ў Парыжы, перанесены на восень 2020 года. Кіраўніцтва UEG адмовілася ад ідэі правесці форум у Францыі і цяпер чакае заяўкі з іншых краін.

Аналагічная сітуацыя з чэмпіянатам Еўропы па скачках на батуце. Старт, які планаваўся на 7-10 мая бягучага года, шведскі бок адмовіўся перанесці на вясну 2021-га, таму ў UEG чакаюць заяўкі ад прадстаўнікоў іншых краін.

Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы (намячаўся на 21-24 мая) па-ранейшаму прымае Кіеў, аднак тэрміны турніру пераносяцца на восень гэтага года. Дакладныя даты пакуль абмяркоўваюцца з арганізатарамі. Такое ж становішча з чэмпіянатам Еўропы па спартыўнай гімнастыцы сярод мужчын (27-31 мая). Турнір, магчыма, пройдзе восенню ў сталіцы Азербайджана.

Канчатковае рашэнне аб новых тэрмінах кантынентальных форумаў зацвердзяць да канца мая. Многія з названых стартаў з'яўляюцца адборачнымі на Алімпійскія гульні ў Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі