Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2022, 12:59

"Віцебск" абыграў "Металург" у матчы беларускай хакейнай экстралігі

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У панядзелак трыма матчамі ў Мінску, Віцебску і Гомелі прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральны паядынак дня адбыўся ў Віцебску, дзе мясцовы клуб сустракаўся з "Металургам" - абедзве каманды ідуць у топ-тройцы турнірнай табліцы. Асноўны час гульні завяршыўся з лікам 2:2, а ў серыі пасляматчавых кідкоў больш дакладнымі былі гаспадары. Дзякуючы гэтай перамозе віцябчане выйшлі на першае месца ў экстралізе, на ачко апярэдзіўшы "Шахцёр", але ў салігарчан ёсць матч у запасе. Таксама напярэдадні "Юнацтва" дома з вялікім лікам абыграла "Ліду" - 7:3, узяўшы рэванш за сенсацыйнае паражэнне ад "рыцараў" двухдзённай даўнасці. Хет-трыкам у складзе мінчан вызначыўся нападаючы Аляксандр Кітараў. У яшчэ адным паядынку вечара "Гомель" на сваім лёдзе прымаў "Нёман". Па ходзе сустрэчы гродзенцы вялі дзве шайбы, але гаспадары змаглі перавесці матч у авертайм. Тым не менш, у дадатковай 5-мінутцы "Нёман" намаганнямі Арцёма Кіслага ўсё ж вырваў перамогу - 3:2.

У аўторак у беларускай экстралізе таксама адбудуцца тры паядынкі, галоўны з іх пройдзе ў Салігорску, дзе "Шахцёр" прыме аршанскі "Лакаматыў", які ідзе чацвёртым. Таксама 25 кастрычніка "Магілёў" дома згуляе з "Нёманам", а "Дынама-Маладзечна" сустрэнецца з "Брэстам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі