Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2020, 14:05

Віталь Лісаковіч прызнаны лепшым іграком футбольнага чэмпіянату Беларусі ў маі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форвард салігорскага "Шахцёра" Віталь Лісаковіч прызнаны лепшым іграком футбольнага чэмпіянату Беларусі ў маі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У маі 22-гадовы лідар атак салігорскага клуба забіў чатыры мячы ў пяці матчах і зрабіў адну галявую перадачу. Па выніках традыцыйнага апытання асацыяцыі "Беларускай федэрацыі футбола" з удзелам прадстаўнікоў вядучых беларускіх СМІ Віталь Лісаковіч атрымаў 41 бал з 48 магчымых. У лік прэтэндэнтаў таксама ўваходзілі Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Луіс Велозу ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна) і Гегам Кадзімян ("Нёман", Гродна), які стаў аўтарам самага прыгожага гола мая. У красавіку лепшым іграком быў названы бразільскі хаўбэк "Тарпеда-БелАЗа" Габрыэль Рамас.

Сярод трэнераў лепшым у маі быў прызнаны настаўнік лідара першынства барысаўскага БАТЭ Кірыл Альшэўскі. У пяці майскіх матчах нацыянальнага чэмпіянату яго падапечныя атрымалі пяць вікторый, а таксама сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі. У выніку галасавання Кірыл Альшэўскі набраў 46 балаў з 48 магчымых. Яго канкурэнтамі былі Юрый Вернідуб ("Шахцёр", Салігорск), Уладзімір Бяляўскі ("Энергетык-БДУ", Мінск) і Юрый Пунтус ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна). У красавіку лепшым трэнерам стаў настаўнік "Слуцка" Віталь Паўлаў.

Пасля матчаў 12-га тура турнірную табліцу ўзначальвае БАТЭ, у якога 26 ачкоў, другім ідзе "Шахцёр", які набраў 24 балы, па 22 ачкі маюць "Тарпеда-БалАЗ" і "Энергетык-БДУ".

Сустрэчы 13-га тура пройдуць 12-14 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі