Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2020, 09:50

Вікторыя Азаранка згуляе з Вінус Уільямс на тэнісным турніры ў Рыме

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёння стартуе на турніры катэгорыі Premier 5 у Рыме з прызавым фондам 1,7 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу адзіночнага разраду спаборніцтваў у італьянскай сталіцы беларуска, якая займае цяпер 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з амерыканкай Вінус Уільямс, у якой 70-я пазіцыя. Вікторыя Азаранка толькі двойчы абыгрывала Вінус Уільямс у іх васьмі папярэдніх паядынках. У другім раўндзе пераможца сённяшняга матчу сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША пятай ракеткай планеты Сафіяй Кенін.

У мужчынскім адзіночным разрадзе беларускі тэнісіст Ілья Івашка (137-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змог прабіцца ў асноўную сетку турніру ў італьянскай сталіцы. У паядынку другога кваліфікацыйнага раўнда ён уступіў партугальскаму тэнісісту Жуану Соўза (74) - 4:6, 6:7 (3:7). У стартавым матчы кваліфікацыі беларус перамог італьянца Матэа Гігантэ (868-ы нумар рэйтынгу АТР) - 6:3, 4:6, 7:6 (7:1).

Турнір у Рыме фінішуе 21 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі