Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2020, 14:18

Вікторыя Азаранка трапіла ў групу Kindness на выставачным турніры ў амерыканскім Чарлстане

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім Чарлстане стартаваў жаночы выставачны тэнісны турнір Credit One Bank Invitational, у якім прымае ўдзел экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вікторыя Азаранка, якая займае цяпер 58-е месца ў сусветным рэйтынгу, згуляе на першым этапе ў камандзе Kindness на чале з капітанам, 13-й ракеткай планеты, амерыканкай Мэдзісан Кіз. Тут гуляюць яшчэ чатыры прадстаўніцы ЗША: Элісан Рыск (19-ы нумар рэйтынгу WTA), Аманда Анісімава (28), Слоан Стывенс (37) і Шэлбі Роджэрс (113), а таксама канадская тэнісістка Лэйла Фернандэс (118) і алімпійская чэмпіёнка - 2016 Моніка Пуіг (90) з Пуэрта-Рыка.

У групе Peace выступаюць амерыканскія тэнісісткі Бетані Матэк-Сандс (359; капітан), Сафія Кенін (4), Джэніфер Брэдзі (48), Даніэль Колінз (51), Кэралайн Доўлхайд (134), Эма Навара (497), аўстралійка Айла Тамлянавіч (56) і канадка Эжэні Бушар (332).

У стартавым паядынку Сафія Кенін упэўнена абыграла Элісан Рыск - 6:1, 6:1, а потым Лэйла Фернандэс перамагла Эму Навара - 6:4, 6:0.

Спаборніцтвы праходзяць у фармаце, аналагічным мужчынскаму "Кубку Лейвера": у першыя два гульнявыя дні (23 і 24 чэрвеня) тэнісісткі прынясуць сваёй камандзе па адным ачку за перамогу, затым (25 і 26 чэрвеня) па два ачкі, а ў два заключныя дні (27 і 28 чэрвеня) - па тры балы.

Раней міжнародныя тэнісныя арганізацыі (ITF, ATP, WTA) у сувязі з распаўсюджваннем пандэміі COVID-19 адмянілі ўсе афіцыйныя спаборніцтвы да жніўня. Плануецца, што жаночы сезон адновіцца 3 жніўня турнірам у італьянскім Палерма, у мужчын рэстарт запланаваны на 14 жніўня на спаборніцтвах у амерыканскім Вашынгтоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі