Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 сакавіка 2021, 09:39

Вікторыя Азаранка прайграла першай ракетцы свету ў 1/8 фіналу турніру ў Маямі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ў 1/8 фіналу аўстралійцы Эшлі Барці і завяршыла выступленне на турніры ў амерыканскім Маямі з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска, якая займае цяпер 15-е месца ў рэйтынгу WTA, уступіла першай ракетцы планеты ў трохсэтавым паядынку - 1:6, 6:1, 2:6. Сустрэча працягвалася 1 гадз 54 мін. У чвэрцьфінале Эшлі Барці сустрэнецца з пераможцай матчу паміж восьмай ракеткай свету беларускай Арынай Сабаленка і чэшкай Маркетай Вандроўшавай (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка перамагла ў двух сэтах нямецкую тэнісістку Ангеліку Кербер (26) - 7:5, 6:2. Вікторыя Азаранка з'яўляецца трохразовай пераможцай Miami Open (2009, 2011, 2016).

Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі