Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2019, 18:28

Вікторыя Азаранка перамагла Веру Званарову на турніры ў Штутгарце

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (61-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на прэстыжным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $886 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/16 фіналу беларуска перамагла расіянку Веру Званарову (84) у двух сэтах - 7:5, 6:4.

У матчы за выхад у паўфінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з чацвёртай ракеткай планеты чэшкай Каралінай Плішкавай.

Сёння ўвечары беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма ў матчы 1/8 фіналу парнага разраду будуць сапернічаць з грузінска-расійскім тандэмам Аксана Калашнікава/Ганна Блінкова.

Турнір на закрытых грунтавых кортах Штутгарта завершыцца 28 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі