Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2019, 10:52

"Вардар" стаў другім удзельнікам матчу за золата "Фіналу чатырох" SEHA-лігі, БГК паспаборнічае за бронзу

3 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова і македонскі "Вардар" разыгралі другую пуцёўку ў вырашальны матч "Фіналу чатырох" SEHA-лігі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фінал чатырох" турніру праходзіць у Брэсце 2-3 красавіка. Першымі сёння на паркет Палаца спорту "Вікторыя" выйшлі харвацкія "Нексе" і "Заграб". Сталічная дружына была мацнейшая за сваіх апанентаў, выйграўшы матч з лікам 28:23.

Другую пару паўфіналістаў SEHA-лігі склалі БГК і "Вардар". Гэты паядынак атрымаўся напружаным, суддзі не аднойчы паказвалі ігракам жоўтыя карткі. Брастаўчане паспрабавалі з першых мінут захапіць ініцыятыву. Аднак іх сапернікі з такім станам спраў мірыцца не сталі. На дзясятай мінуце на табло высвечваўся аднолькавы лік - 5:5. Да канца першага тайма македонская каманда здабыла ўпэўнены адрыў у ліку - 14:10.

У другой палове сустрэчы "мяшкоўцы" паспрабавалі скараціць разрыў, што ім паспяхова ўдалося. Да сярэдзіны тайма розніца ў ліку была нівеліравана - 17:17. Аж да 52-й мінуты сапернікі гулялі на роўных. Аднак памылка ў абароне і выдаленне Вячаслава Шумака дорага каштавалі БГК. "Вардар" скарыстаўся перавагай і адарваўся наперад. Македонская дружына перамагла з лікам 25:23.

У выніку ў матчы за трэцяе месца сустрэнуцца 3 красавіка "Нексе" і БГК. Пачатак паядынку ў 17.30. Залатыя ўзнагароды і чэмпіёнскі тытул будуць аспрэчваць "Заграб" і "Вардар". Стартавы свісток у гэтай гульні прагучыць у 20.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі