Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 снежня 2020, 15:02

Варатар мінскага "Дынама" Дамінік Фурх стаў лепшым галкіперам лістапада ў КХЛ

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варатар мінскага "Дынама" Дамінік Фурх трапіў у лік чатырох лаўрэатаў лістапада ў КХЛ, стаўшы лепшым галкіперам лістапада. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце КХЛ, паведамляе БЕЛТА.

У матчах са сваім удзелам чэх атрымаў шэсць перамог, у тым ліку адзін шатаўт. Па варотах галкіпера мінчан было нанесена 250 кідкоў (у сярэднім за гульню 31,2), з якіх варатар адбіў 93,6 працэнта, каэфіцыент надзейнасці (сярэдняя колькасць шайбаў, прапушчаных за 60 гульнявых мінут) склаў 1,98. Максімальная "сухая" серыя варатара мінскай каманды склала 100 мінут 54 секунды.

Лепшым абаронцам прызнаны Аляксей Ямелін ("Авангард"), нападаючы - Дзмітрый Яшкін (маскоўскае "Дынама"), навічком - Іван Чаховіч ("Тарпеда").

Камісія па вызначэнні лепшых хакеістаў чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі робіць свой выбар на падставе статыстычных даных выступленняў ігракоў, прадастаўленых аддзелам статысткі Цэнтральнага інфармацыйнага бюро КХЛ і аналітычнай ацэнкі матчаў. У лістападзе каманды Лігі правялі 110 гульняў. У іх прыняў удзел 681 чалавек (55 варатароў, 227 абаронцаў і 399 нападаючых).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі