Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2019, 11:08

Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" абыгралі "Будаўніка" ў матчы чэмпіянату Беларусі

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" абыгралі сталічнага "Будаўніка" ў матчы другога тура чэмпіянату Беларусі. Гульня завяршылася з лікам 3:0 (25:20, 25:20, 25:15) на карысць трохразовых чэмпіёнаў краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Залогам поспеху "гарнякоў" сталі дзеянні ў нападзенні і якасныя падачы. Самым рэзультатыўным іграком "Шахцёра" стаў Вячаслаў Чараповіч, які набраў 14 ачкоў. У "Будаўніку" найбольш плённа ў атацы згулялі Сяргей Антановіч і Аляксей Комар. У абодвух па 9 пунктаў.

У астатніх матчах дывізіёна А мужчынскага чэмпіянату Беларусі зафіксаваны наступныя вынікі: "Заходні Буг" (Брэст) - "Барысаў-БДУФК" - 3:0 (25:18 25:18 25:21), "Камунальнік-Магілёў" - "Энергія" (Гомель) - 0:3 (14:26 26:28 14:25), "МАПІД" (Мінск)- "Марка-ВДТУ" (Віцебск) - 3:1 (25:15 20:25 25:20 25:18).

Два матчы жаночага чэмпіянату Беларусі ў дывізіёне А завяршыліся наступным чынам: "Мінчанка-2" - "Жамчужына Палесся" (Мазыр) - 2:3 (16:25 21:25 25:19 25:23 9:15), "Камунальнік-ГрДУ" (Гродна) - "Камунальнік-МДУ" (Магілёў) - 3:0 (25:23 25:20 25:13).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі