Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2023, 11:41

Валейбалісты "Будаўніка" прымуць новасібірскі "Лакаматыў" у адкрытым чэмпіянаце Расіі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты мінскага "Будаўніка" правядуць 18 студзеня чарговы матч адкрытага чэмпіянату Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы сталічнага спартыўнага комплексу "Уручча" віцэ-чэмпіёны Беларусі прымуць гасцей з новасібірскага "Лакаматыва" (пачатак гульні ў 18.00). У 16 папярэдніх сустрэчах расійскай суперлігі мінчане атрымалі ўсяго дзве вікторыі і з сямю набранымі ачкамі займаюць перадапошняе, 15-е месца, апярэджваючы толькі клуб "Нова" з Навакуйбышаўска, у якога на адзін бал менш. Валейбалісты "Лакаматыва" гуляюць значна мацней - у іх актыве 34 ачкі ў 17 гульнях і 4-е месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга - 50 ачкоў, на бал адстае казанскі "Зеніт", трэцім ідзе маскоўскае "Дынама", у якога 47 ачкоў.

У жаночым першынстве Расіі чэмпіёнкі Беларусі валейбалісткі "Мінчанкі" свой 16-ы паядынак правядуць паслязаўтра ва "Уруччы" супраць тульскай "Туліцы". Беларуская дружына знаходзіцца на 8-й пазіцыі, набраўшы 18 ачкоў, у тульскай каманды 25 ачкоў і 7-е месца ў турнірнай табліцы. Наперадзе ўсіх маскоўскае "Дынама", у якога 42 балы, на другой пазіцыі калінінградскі "Лакаматыў", які набраў 39 ачкоў, па 31 балу маюць казанскі клуб "Дынама-Ак Барс" і "Ленінградка" з Санкт-Пецярбурга.

Пасля фінішу першага этапу ў плэй-оф выйдуць па 8 лепшых каманд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі