
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступіўшы па суме двух матчаў французскай камандзе "Валеро Ле-Канэ" ў 1/16 фіналу Кубка ЕКВ, валейбалісткі "Мінчанкі" завяршылі выступленне ў гэтым турніры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля пройгрышу ў Мінску 2:3 паядынак у Францыі завяршыўся з лікам 1:3 (26:28, 28:26, 17:25, 26:28) не на карысць падапечных Станіслава Салікава.
Сустрэча мела вельмі ўпарты характар і прадаўжалася 131 мінуту. Ігракі французскай каманды крыху лепш згулялі на блоку (11:10). Таксама па ходзе сустрэчы яны апярэдзілі беларусак па колькасці паспяховых атакуючых удараў (65:62) і эйсаў (4:3). На жаль, не ўдалося беларускам пазбегнуць большай колькасці памылак, якія прывялі да выніковай гульні саперніц (48:38).
Лепшым бамбардзірам сустрэчы стала ігрок "Мінчанкі" Вікторыя Сакрэтава - 31 ачко. Яе аднаклубніца Надзея Столяр прызнана лепшай блакіруючай сустрэчы, а яшчэ адзін ігрок сталічнай дружыны Таццяна Маркевіч - лепшай прымаючай.-0-