Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2019, 16:00

Валейбалісткі "Мінчанкі" ўступілі "Сахаліну" ў суцяшальным турніры чэмпіянату Расіі

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" прайгралі "Сахаліну" з лікам 2:3 (25:21, 18:25, 21:25, 25:18, 12:15) у турніры за 9-12-я месцы чэмпіянату Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стартавая партыя матчу, што завяршыўся ў Южна-Сахалінску, засталася за беларускамі, якія намаганнямі сваіх нападаючых Кацярыны Сакольчык і Багданы Анісавай і дзякуючы добрай падачы мяча змаглі павесці ў ліку. Гаспадары пляцоўкі ўдала дзейнічалі на блоку і абароне, яны змаглі дабіцца перавагі і атрымаць перамогу ў пятай партыі.

У першым туры падапечныя Віктара Ганчарова былі мацнейшыя за саратаўскі "Пратон" - 3:0. Наступны матч турніру за 9-12-я месцы "Мінчанка" правядзе 12 красавіка з чэлябінскім "Дынама-Метарам".

Другі круг у барацьбе за 9-12-я месцы будзе праведзены на пляцоўцы "Мінчанкі" з 25 па 28 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі