Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2018, 14:57

Валейбалісткі "Мінчанкі" стартуюць у Лізе чэмпіёнаў

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" правядуць сёння першы матч у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікам беларускай каманды, якая ўпершыню ў гісторыі выступіць у асноўным раўндзе прэстыжнага клубнага турніру, стане французскі "Расінг" з горада Каны. Выязны матч пачнецца ў 22.00, тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю гульні.

Перад першым турам падапечныя Віктара Ганчарова згулялі два матчы ў расійскай суперлізе з маскоўскім "Дынама" (2:3) і казанскім "Дынама" (0:3). Праведзеныя паядынкі з гэтымі камандамі, якія з'яўляюцца лідарамі ў еўрапейскім жаночым валейболе, сталі добрай падрыхтоўкай перад дэбютам у Лізе чэмпіёнаў.

Склад "Мінчанкі", як адзначылі ў трэнерскім штабе, блізкі да аптымальнага. У Мінску засталася толькі Ганна Грышкевіч, якая прапусціла паядынак другога тура чэмпіянату Расіі ў Казані па медыцынскіх паказаннях. Без асноўнай даігроўшчыцы беларускам будзе складана спраўляцца з прыёмам мяча.

У складзе "Расінга" шмат ігракоў, якія маюць вялікі вопыт выступленняў у Лізе чэмпіёнаў. Каманда перамагала ў самым прэстыжным клубным турніры ў 2002 і 2003 гадах. Доўгія гады поспехі 20-разовага чэмпіёна Францыі былі звязаны з імем кітайскага трэнера Ян Фаня і нападаючай Вікторыі Равы. Цяперашні настаўнік французскага клуба італьянец Рыкарда Марчэзі зрабіў стаўку на інтэрнацыянальны калектыў, здольны, на думку многіх спецыялістаў, вярнуць былую славу "Расінгу".

У другім туры Лігі чэмпіёнаў у групе В 19 снежня "Мінчанка" ў спарткомплексе "Уручча" прыме італьянскую "Навару", а ў студзені згуляе на выездзе супраць польскага клуба "Будаўляні" з Лодзі. Групавы этап Лігі чэмпіёнаў завершыцца 26 лютага. Пераможцы груп і тры лепшыя каманды, якія занялі другія месцы, выступяць у плэй-оф турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі