Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2019, 14:19

Валейбалісткі "Мінчанкі" перамаглі "Пратон" у заключным матчы расійскай суперлігі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" перамаглі саратаўскі "Пратон" з лікам 3:2 (24:26, 25:21, 25:19, 18:25, 15:13) у заключным матчы расійскай суперлігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда перад заключным турам займала дзясятае месца ў турнірнай табліцы. Перамога прадастаўляла нашым валейбалісткам шанц на выхад у плэй-оф. Аднак у другім матчы тура канкурэнткі "Мінчанкі" валейбалісткі "Ленінградкі" былі мацнейшыя за краснаярскі "Енісей" - 3:2 і сталі ўладальнікамі апошняй пуцёўкі ў плэй-оф. Падапечным Віктара Ганчарова заставалася толькі гучна бразнуць дзвярыма ў дэбютным сезоне расійскага чэмпіянату.

Аўтсайдар турніру "Пратон" аказаў упартае супраціўленне. Лідары гасцей, сярод якіх і беларуска Вера Касцючык, упэўнена дзейнічалі ў нападзенні. Пераможца ў праведзеным матчы вызначыўся ў пятай партыі. Гэты адрэзак упэўнена правяла "Мінчанка", якая намаганнямі Аксаны Кавальчук, Ганны Каліноўскай, Багданы Анісавай і Кацярыны Сакольчык стварыла камфортную перавагу і змагла перамагчы - 3:2 па партыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі