Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 кастрычніка 2022, 11:18

Валейбалісткі "Мінчанкі" атрымалі першую перамогу ў расійскай Суперлізе

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" атрымалі першую перамогу ў жаночым чэмпіянаце Расіі па валейболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы трэцяга тура жаночай Суперлігі нашы дзяўчаты на выездзе сустракаліся з "Туліцай". Па ходзе паядынку "Мінчанка" двойчы выходзіла наперад па сэтах, але абедзве цотныя партыі заставаліся за гаспадынямі пляцоўкі. Зыход процістаяння вырашыўся ў пятым сэце, дзе беларускі аказаліся мацнейшымі. У выніку 3:2 (25:16, 22:25, 25:20, 18:25, 15:11), "Мінчанка" набірае першыя два ачкі ў чэмпіянаце Расіі і падымаецца на 11-е месца сярод 14 каманд. Наступную гульню ў турніры падапечныя Сяргея Юркіна правядуць 15 кастрычніка дома супраць саратаўскага "Пратона".

Таксама напярэдадні другое паражэнне ў двух матчах расійскай Суперлігі пацярпелі валейбалісты сталічнага "Будаўніка". Каманда Алега Мікановіча ў Ніжнім Ноўгарадзе не справілася з мясцовым АСК - 0:3 (17:25, 12:25, 17:25). Наступны паядынак у чэмпіянаце Расіі нашы спартсмены згуляюць у бліжэйшую суботу ў гасцях у новасібірскага "Лакаматыва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі