Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2020, 09:34

УЕФА заклікае дагуляць нацыянальныя чэмпіянаты і кубкавыя турніры

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прадставіў варыянты прадаўжэння турніраў для клубных і зборных каманд. Праекты абмяркоўваліся 21 красавіка на відэаканферэнцыі з удзелам генеральных сакратароў усіх 55 еўрапейскіх асацыяцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады УЕФА настойліва рэкамендаваў дагуляць сезон у вышэйшых дывізіёнах і нацыянальных кубках. У выпадках, калі нейкія асацыяцыі ўсё ж вырашаць адмяніць чэмпіянаты або кубкавыя турніры, УЕФА складзе спецыяльнае кіраўніцтва па размеркаванні пуцёвак у еўракубкавыя турніры.

Абмяркоўваліся і аспекты фінансавання нацыянальных асацыяцый праз праграму дапамогі HatTrick. Пры гэтым УЕФА запэўніў, што ўсе запланаваныя плацяжы будуць ажыццёўлены своечасова.

Канчатковыя рашэнні па ўсіх разгледжаных пытаннях будуць агучаны 23 красавіка пасля пасяджэння выканкама УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі