Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2022, 09:31

Удзельнікі пекінскай Алімпіяды сёння разыграюць 7 камплектаў узнагарод

11 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне сёння разыграюць 7 камплектаў узнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія аматары спорту сёння будуць балець за біятланістак Дзінару Алімбекаву, Ганну Сола, Ірыну Лешчанка і Алену Кручынкіну, якія пазмагаюцца за ўзнагароды ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі.

У мужчынскай лыжнай гонцы на 15 км класічным стылем Беларусь прадставяць Ягор Шпунтаў і Аляксандр Воранаў.

Без беларусаў сёння вызначацца чэмпіёны і прызёры ў спаборніцтвах па снаўбордзе (мужчыны, хафпайп), гарналыжным спорце (жанчыны, супергігант), шорт-трэку (жанчыны, 1000 м), скелетоне (мужчыны) і канькабежным спорце (мужчыны, 10 000 м)

Усяго на пекінскай Алімпіядзе разыгрываецца 109 камплектаў узнагарод у сямі відах спорту. За алімпійскія медалі змагаюцца прадстаўнікі 91 каманды. Беларускія атлеты выступаюць у шасці відах спорту: біятлон, фрыстайл, канькабежны спорт, горныя лыжы, фігурнае катанне, лыжныя гонкі. Закрыццё Гульняў адбудзецца 20 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі