Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2019, 15:32

У паўфінале Кубка Беларусі па футболе "Іслач" згуляе з "Шахцёрам", "Віцебск" сустрэнецца з мінскім "Дынама"

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску адбылася жараб'ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты "Іслачы" (Мінскі раён), якія выбілі ў чвэрцьфінале барысаўскі БАТЭ, у барацьбе за выхад у фінал двойчы сустрэнуцца з віцэ-чэмпіёнам Беларусі салігорскім "Шахцёрам".

Бронзаваму прызёру нацыянальнага першынства мінскаму "Дынама" давядзецца пазмагацца з "Віцебскам". Для віцябчан вельмі важна прабіцца ў фінал, бо вырашальны паядынак кубкавага турніру адбудзецца 26 мая ў іх родным горадзе.

Першыя паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 10 красавіка, у адказ - 1 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі