5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба фінішаваў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На працягу чатырох дзён на палях ФК "Мінск" кіпелі сур'ёзныя страсці, і сёння прайшлі вырашальныя паядынкі за прызавыя месцы ва ўсіх узроставых групах.

У спаборніцтвах дзяўчынак 2014-2016 гадоў нараджэння першынствавалі спартсменкі "Закумі" з Гомельскай вобласці, серабро ў каманды "Аўгуст-Бел" з Мінскай вобласці, бронза ў каманды "Росквіт" з Магілёўскай вобласці.
У хлопчыкаў у малодшай узроставай групе (2015-2016 гадоў нараджэння) перамаглі футбалісты "Маларыты" з Брэсцкай вобласці, другое месца ў каманды "Росквіт", трэцімі сталі хлопцы са сталічнага "Партызана".
У сярэдняй групе (2013-2014 гады нараджэння) золата заваявалі футбалісты баранавіцкай каманды "13 раён", якія перамаглі ў фінале сапернікаў з ФСК "Лёзна", бронзавыя ўзнагароды вязуць дадому футбалісты ФСК "Лельчыцы".
У старэйшай узроставай групе (2011-2012 гады нараджэння) чэмпіёнамі сталі футбалісты мінскага "Партызана", якія абыгралі ў вырашальным паядынку землякоў з "Фрунзенца". Бронзу заваявалі прадстаўнікі мядзельскага "Юнацтва".
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел прадстаўнікі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларускай федэрацыі футбола.
Усяго ў 2025 годзе ва ўсіх рэгіёнах краіны за пуцёўкі ў вырашальны раўнд спаборніцтваў змагаліся 1827 каманд, у якіх гулялі каля 24,5 тыс. юных футбалістаў. Чэмпіёны і прызёры сталі ўладальнікамі спецыяльных кубкаў і медалёў.
Лепшыя ў гульнявых амплуа адзначаны індывідуальнымі прызамі, а ўсе ўдзельнікі фінальнай стадыі атрымалі памятныя падарункі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Турнір юных футбалістаў "Скураны мяч" быў арганізаваны ў Савецкім Саюзе больш за 60 гадоў таму, а яго першым пераможцам стала мінская каманда "Чайка". У розныя гады свае першыя крокі да вяршынь майстэрства рабілі сапраўдныя зоркі савецкага футбола. Пасля распаду СССР турнір на некаторы час спыніў сваё існаванне. У Беларусі ён быў адроджаны ў 1997 годзе, а з 2007 года пачаўся адлік навейшай гісторыі "Скуранога мяча" - спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-
Фота Сяргея Шэлега