Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2022, 11:02

У Мінску стартуе адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя маршала С.К. Цімашэнкі стартуе адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РЦАП па стралковых відах спорту.

У турніры прымуць удзел каля 150 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Лучнікі выступяць у асабістым, камандным і змешаным спаборніцтве сярод мужчын і жанчын у катэгорыях класічны лук і кампаўнд (блочны лук).

У стартавы дзень спаборніцтваў адбудзецца афіцыйная прыстрэлка. Фіналы адкрытага Кубка Беларусі па стральбе з лука пройдуць 28 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі