Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2022, 09:02

У Мінску стартуе адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На трэку веладрома "Мінск-Арэна" стартуе адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласпорце ў неалімпійскіх відах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФВС.

У спаборніцтвах прымуць удзел каманды абласцей Беларусі і Мінска, зборная Расіі, калектывы з Тулы, Омска, Санкт-Пецярбурга, а таксама расійскія клубныя каманды ALEX TEAM і "Марафон". У складах каманд выступяць лепшыя веласіпедысты абедзвюх краін, сярод якіх прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Усяго на турніры чакаецца ўдзел амаль 200 спартсменаў, спаборніцтвы пройдуць у трох узроставых катэгорыях: юніёрскай, маладзёжнай і дарослай. За чатыры дні будзе разыграна 44 камплекты ўзнагарод. У праграме мерапрыемства таксама прадстаўлены адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы ў алімпійскіх відах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі