Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 красавіка 2020, 10:33

У Мінску пройдуць першыя матчы 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два стартавыя матчы 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі пройдуць сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з іх адзін з лідараў турніру "Энергетык-БДУ" сустрэнецца з гасцямі з "Гарадзеі" (пачатак у 17.30). У мінулым туры мінчане пацярпелі першае паражэнне ў сезоне, уступіўшы ў Жодзіне мясцоваму "Тарпеда-БелАЗу" з лікам 0:2. Гарадзейская каманда абыграла ў сябе дома мінскае "Дынама" - 1:0.

Сёння сталічныя дынамаўцы прымуць на сваёй арэне гродзенскі "Нёман" (пачатак у 19.30, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Футбалісты "Нёмана" ў мінулым туры на ў сябе дома згулялі ўнічыю з бабруйскай "Белшынай" - 1:1.

Яшчэ дзве сустрэчы адбудуцца 17 красавіка: "Белшына" - "Смалявічы", "Шахцёр" (Салігорск) - "Слуцк". Заключныя паядынкі 5-га тура пройдуць 18 красавіка: "Рух" (Брэст) - "Мінск", "Іслач" (Мінскі раён) - "Славія" (Мазыр), "Віцебск" - "Дынама" (Брэст), БАТЭ (Барысаў) - "Тарпеда-БелАЗ".

Становішча каманд пасля чатырох тураў: "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ" - па 9 ачкоў, "Слуцк", "Віцебск", "Дынама" (Брэст), "Славія" - па 7, БАТЭ, "Іслач", "Гарадзея", "Мінск" - па 6, "Нёман", "Шахцёр" - па 5, "Рух" - 4, "Дынама" (Мінск) - 3, "Смалявічы" - 2, "Белшына" - 1.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Джасурбек Яхшыбоеў, які забіў 3 мячы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі