Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У час II Еўрапейскіх гульняў спартсмены змогуць бясплатна атрымліваць лякарствы

Спорт 10.01.2019 | 14:14
Выступае Георгій Катулін
Выступае Георгій Катулін

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час II Еўрапейскіх гульняў у Мінску спартсмены, якія будуць пражываць у Алімпійскай вёсцы, змогуць бясплатна атрымліваць неабходныя лякарствы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам на рэспубліканскім навучальным семінары "Пытанні медыцынскага і антыдопінгавага забеспячэння II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На спартыўных аб'ектах і ў месцах пражывання атлетаў упершыню будзе наладжана работа асобных паліклінік. Напрыклад, у Алімпійскай вёсцы спартсмены бясплатна змогуць атрымаць неабходныя лякарствы", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін адзначыў, што медыцынскае і антыдопінгавае забеспячэнне з'яўляецца адным з асноўных функцыянальных напрамкаў у падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў. "У нас будуць працаваць незалежныя аглядальнікі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, якія падалі запыт на магчымасць жыць у Алімпійскай вёсцы. Усё гэта робіцца для таго, каб быць у гушчы падзей і ажыццяўляць антыдопінгавы кантроль", - сказаў ён.

Плануецца, што кожны чацвёрты спартсмен будзе правераны на наяўнасць допінгу ў арганізме. Колькасць проб перасягне 1 тыс.

З 21 па 30 чэрвеня ў Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні. Удзел у іх прымуць больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін. Будзе разыграна 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў у Токіа.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Правілы нарыхтоўкі бярозавага соку Сок можна збіраць пасля пачатку руху сокаў. Дыяметр дрэва пры падсочцы - не меншы за 20 см.