Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2021, 16:44

У Бабруйску адкрылі новае поле для міні-футбола

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бабруйску на тэрыторыі ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" у рамках праекта "Спорт для ўсіх" 17 ліпеня адкрылі сучаснае поле для міні-футбола, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Адкрыццё поля для міні-футбола адбылося ў час рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу". У Прэзідэнцкім спартыўным клубе ўпэўнены, што з'яўленне новай футбольнай пляцоўкі дасць юнакам і дзяўчатам магчымасць удасканальваць навыкі і атрымліваць задавальненне ад гульні ў выдатных умовах.

"Спорт для ўсіх" - рэспубліканскі сацыяльны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі