Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў на мінскім стадыёне "Дынама"

Спорт 30.06.2019 | 22:16

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў прайшла на мінскім стадыёне "Дынама", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маштабнае спартыўнае свята, якое праходзіла на працягу дзесяці дзён на 12 арэнах з удзелам атлетаў з 50 краін Еўропы, завяршылася. Трыбуны галоўнай арэны краіны былі запоўнены гледачамі, многія з якіх таксама прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні форуму.

У цэнтры стадыёна была ўстаноўлена кампазіцыя Нацыянальнай бібліятэкі, на якую былі спраецыраваны самыя яркія моманты праведзеных спаборніцтваў. Цырымонія пачалася з выканання гімна Беларусі.

На арэне адбыўся парад сцягоў, атлетаў і ўшаноўванне валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў. Беларуская група Aura выканала кампазіцыю "Bright Year, Bright You!".

Удзельнікі гульняў зрабілі ганаровы круг перад трыбунамі і занялі месца ў цэнтры арэны разам з валанцёрамі. Цэнтр стадыёна, як паведамлялася, на час цырымоніі стаў танцпляцоўкай. Сцяг Беларусі на "Дынама" пранесла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Мінску Марына Літвінчук.

На "Дынама" адбылося і ўшаноўванне валанцёраў, якое прайшло пад спецыяльна напісаную кампазіцыю "We Are the Light" у выкананні былога ўдзельніка групы Iron Maiden Тоні Мура і маладой беларускай спявачкі Хрысціны Святлічнай.

У гонар 8 тыс. валанцёраў, якія дапамагалі ў правядзенні гульняў, на стадыёне "Дынама" таксама быў дадзены салют.

У час спаборніцтваў на II Еўрапейскіх гульнях з 21 па 30 чэрвеня разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя. Беларускія атлеты (221 удзельнік) паказалі адзін з лепшых вынікаў у гісторыі выступлення на вялікіх міжнародных стартах - 69 медалёў, з іх 24 залатыя.

Беларускім балельшчыкам запомняцца перамогі ў веславанні на байдарках і каноэ Марыны Літвінчук, Вольгі Худзенка і Арцёма Козыра, высокія рэзультаты лёгкаатлетаў Эльвіры Герман, Таццяны Халадовіч і Максіма Недасекава, бескампрамісная барацьба Васілісы Марзалюк, Ірыны Курачкінай, Кірыла Грышчанкі.

Для Беларусі II Еўрапейскія гульні сталі таксама значнай культурнай падзеяй. Часткай культурнай праграмы гульняў і маштабнага праекта "Еўрапейскія гульні - еўрапейскае мастацтва" з'яўляюцца выстаўка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў "Казімір Малевіч і XXI стагоддзе", у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага выстаўка гістарычнага фехтавання "Еўрапейскае баявое майстэрства. Ад кузні Вулкана да майстэрства Марса". У Мінскай гарадской ратушы прадставілі самую вялікую ў свеце прыватную калекцыю ўнікальных алімпійскіх артэфактаў. Усяго праведзена больш за 50 культурных мерапрыемстваў, прысвечаных II Еўрапейскім гульням.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі, Дзяніса Касцючэнкі, Ягора Паўлюшчыка

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.