Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лістапада 2018, 17:35

Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па гандболе назвалі склад на кваліфікацыю ЧС-2019

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб жаночай зборнай Беларусі па гандболе на чале з Томажам Чатарам назваў склад на матчы кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату свету 2019 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На трэніровачны збор, які стартуе 19 лістапада ў мінскім палацы спорту "Уручча", выкліканы 16 гандбалістак:

варатары - Юлія Шут ("БНТУ-БелАЗ", Мінская вобласць), Юлія Кунцэвіч ("Гараднічанка", Гродна);

палявыя ігракі - Наталля Коціна, Хрысціна Ахраменка, Вікторыя Шаманоўская, Ірына Трызна, Ірына Мокат, Кацярына Сіліцкая (усе - "Гомель"), Ганна Яшчук ("Эльбланг", Польшча), Таццяна Рудкоўская, Лілія Арцюховіч, Марыя Канавал (усе - "БНТУ-БелАЗ", Мінская вобласць), Карына Ежыкава ("Подраўка", Харватыя), Наталля Васілеўская ("Вылча", Румынія), Валянціна Несцярук ("Люблін", Польшча), Дзіяна Ільіна ("Глорыя Бузэу", Румынія).

Кваліфікацыйны турнір сусветнага першынства - 2019 пройдзе ў Грэцыі. Сапернікамі беларусак у групе 3 будуць зборныя Партугаліі (23 лістапада), Грэцыі (24 лістапада) і Італіі (25 лістапада). У наступны раўнд адбору выйдуць пераможцы чатырох груп, а таксама лепшая з каманд, якія зоймуць другія месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі